Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


У Жлобіне ў дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у 4 гадзіны раніцы, адбылася акцыя «Мы памятаем».

Начальнік Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Кавалеўская I.С. прыняла ўдзел у патрыятычнай акцыі, якая адбылася на плошчы Вызваліцеляў. Ля абеліска воінам-вызваліцелям сабраліся прадстаўнікі ўлады, дэпутацкага корпуса раёна, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў арганізацый і ўстаноў, ветэраны і моладзь. Прысутныя ўшанавалі памяць ахвяр фашызму хвілінай маўчання, запалілі лампадкі памяці, агонь якіх ачышчае душы загінуўшых воінаў і загінуўшых мірных жыхароў, расставіўшы іх ля абеліска ў форме словазлучэння «МЫ ПАМЯТАЕМ».