Генацыд - дзеянні, якія здзяйсняюцца з намерам знішчыць, поўнасцю або часткова, якую-небудзь нацыянальную, этнічную, расавую або рэлігійную групу як такую шляхам:
- - забойствы членаў гэтай групы;
- - прычынення сур'ёзных цялесных пашкоджанняў або разумовага расстройства членам такой групы;
- - мер, разлічаных на прадухіленне дзіцянараджэння ў такой групе;
- - гвалтоўнай перадачы дзяцей з адной чалавечай групы ў іншую;
- - наўмыснага стварэння жыццёвых умоў, разлічаных на поўнае ці частковае фізічнае знішчэнне гэтай групы.
У гады нацысцкай акупацыі (1941-1944 гг.) на тэрыторыі БССР:
- знішчана больш за 3 мільёны мірных грамадзян і ваеннапалонных
- сагнана ў нямецкае рабства пад пагрозай смерці больш за 377 тысяч чалавек, з якіх многія загінулі ў выніку невыносных умоў працы, пазбаўленняў і катаванняў;
- разбурана і спалена 209 гарадоў, у тым ліку гарады Мінск, Гомель, Віцебск, Полацк, Орша, Барысаў, Слуцк;
- знішчана больш за 1270 тысяч пабудоў у гарадах і ў вёсцы.
Азнаёміцца з расследаваннем крымінальнай справы аб генацыдзе беларускай можна на сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь: https://prokuratura.gov.by/ru/activity/rassledovanie-ugolovnogo-dela-o-genotside/