Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Віцебскі абласны Саюз наймальнікаў правёў вэбінар па ахове працы з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства працы і Дэпартамента дзяржінспекцыі працы

Віцебскім абласным Саюзам наймальнікаў для галоўных спецыялістаў і спецыялістаў па ахове працы праведзены вебінар па анлайн сувязі сумесна з супрацоўнікамі Віцебскага абласнога ўпраўлення - першым намеснікам начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Ануфрыевым С. В., намеснікам начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Сухавіла С.В. і галоўным дзяржінспектарам працы Беразяком А.Р. на тэму "Ахова працы і атэстацыя працоўных месцаў. Новыя патрабаванні заканадаўства ў пытаннях аховы працы".

У дадзеным мерапрыемстве па сродках інтэрнэт сувязі прыняў удзел прадстаўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Карчэўскі Іван Аляксандравіч - начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства.

Карчэўскі I.А. давёў да ведама патрабаванні правілаў па ахове працы пры працы на вышыні, якія ўступілі ў сілу з 26.04.2026 г. і змены ўнесеныя ў пастанову Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2019 г. № 24/33 "Аб зацвярджэнні Правілаў па ахове працы пры выкананні будаўнічых работ" (пастанова ад 7 красавіка 2026 г. № 18/26). Агульныя патрабаванні парадку правядзення атэстацыі працоўных месцаў.

Супрацоўнікі Дэпартамента растлумачылі пытанні рэгулявання і арганізацыі працы ў галіне аховы працы ў арганізацыях у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Аб ахове працы Рэспублікі Беларусь, парадак распрацоўкі ўкаранення і функцыянавання СКАП. Растлумачаны парадак правядзення нагляду прадстаўнікамі дзяржінспекцыі працы вызначаныя нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі № 227 "Аб павышэнні эфектыўнасці кантрольнай (нагляднай) дзейнасці". Растлумачаны змяненні ўнесеныя ў Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці з улікам дзеючай рэдакцыі ад 21.11.2025 № 660. У ходзе вэбiнара лектарамі дадзены адказы на паступіўшыя пытанні.