Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Раённы Дзень аховы працы на базе Веткаўскага РЭС філіяла "Гомельскія электрычныя сеткі" РУП "Гомельэнерга"

15.05.2026 Веткаўскім райвыканкамам пры ўдзеле галоўнага дзяржаўнага інспектара аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента Вячаслава Сафонава арганізаваны і праведзены выязны раённы Дзень аховы працы на базе Веткаўскага РЭС філіяла "Гомельскія электрычныя сеткі" РУП "Гомельэнерга". У рабоце названага мерапрыемства прынялі ўдзел галоўныя інжынера і спецыялісты па ахове працы арганізацый раёна. Удзельнікі раённага Дня аховы працы пабывалі ў пункце тэхнічнага абслугоўвання і рамонту транспартных сродкаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена забеспячэнню санітарна-бытавых памяшканняў. Як адзначыла намеснік старшыні Веткаўскага райвыканкама Ірына Таран "Стварэнне камфортных умоў для адпачынку і асабістай гігіены работнікаў з'яўляецца прыярытэтам, бо гэта наўпрост уплывае на іх здароўе і працаздольнасць".

У ходзе мерапрыемства была прадэманстравана супрацьпажарная трэніроўка пры ўзнікненні пажару, з выклікам прадстаўнікоў Веткаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Праведзены паказальны занятак – дэманстрацыя навыкаў аднаўлення дыхання на манекене-трэнажоры "Максім".

На пленарным пасяджэнні прадстаўнік Дэпартамента агучыў прычыны вытворчага траўматызму ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Гомельскай вобласці за студзень-красавік 2026 года. На канкрэтных прыкладах ён распавёў, да якіх наступстваў прыводзіць невыкананне патрабаванняў па ахове працы.

У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі падзяліліся сваімі думкамі і пажаданнямі па далейшай рабоце ў бяспецы працуючых на вытворчасці.