Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Прычыны траўматызму і тыпавыя парушэнні: семінар Дэпартамента ў інспекцыі будаўнічага нагляду

У рамках правядзення "Тыдня нулявога траўматызму" галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента Вялічка Марына Алегаўна прыняла ўдзел у семінары ў Iнспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Мінскай вобласці.

У рамках семінара прадстаўнік Дэпартамента:

  • давяла да ведама ўдзельнікаў прычыны вытворчага траўматызму ў будаўнічых арганізацыях г. Мінска;
  • паказала на тыпавыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў у будаўніцтве;
  • падрабязна адказала на ўсе пытанні ўдзельнікаў семінара!

Ахова працы ў будаўніцтве - гэта не проста набор правілаў, а сістэма захавання жыцця, дзе кожны інструктаж і каска наўпрост звязаныя з бяспекай - падкрэсліла Марына Алегаўна.