Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Аналіз траўматызму і новыя правілы: Ануфрыеў С. У. выступіў на абласным семінары спецыялістаў па працы ў Віцебску

Першы намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Ануфрыеў С.У. у рамках курсаў павышэння кваліфікацыі, якія праводзяцца на базе Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта прыняў удзел у правядзенні абласнога семінара для спецыялістаў па працы і заработнай плаце (курыруючымі пытанні аховы працы).

Ануфрыеў С.У. давёў да ведама ўдзельнікаў семінара:

  • аналіз прычын вытворчага траўматызму і асноўныя характэрныя парушэнні, якія выяўляюцца ў ходзе нагляднай дзейнай у арганізацыях вобласці за 2025 год і бягучы перыяд 2026 года.
  • патрабаванні, якія вызначаюць забеспячэнне парадку сістэмнай работы па пытаннях аховы працы і патрабуюць асаблівай увагі з боку спецыялістаў упраўленняў па працы выканкамаў, а таксама кіраўніцтва, спецыялістаў па ахове працы і службовых асоб арганізацый вобласці.

Акрамя таго, Ануфрыеў С.У. давёў да ведама ўдзельнікаў змены, унесеныя ў новую рэдакцыю правілаў расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў з улікам патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2025 г. № 108 "Аб страхаванні".

Растлумачыў асноўныя патрабаванні правілаў па ахове працы пры працы на вышыні, якія ўступілі ў сілу з 26.04.2026 г. Звярнуў асабліва ўвагу на неабходнасць арганізацыі і правядзення навучання, інструктажу і праверкі ведаў з работнікамі, якія арганізуюць і выконваюць работы на вышыні з улікам патрабаванняў гэтых правілаў. Па пытанні далейшага ўдасканалення работы спецыялістаў упраўленняў па працы ва ўзаемадзеянні з арганізацыямі, размешчанымі на падведамнай тэрыторыі Ануфрыеў С. У. указаў на неабходнасць забеспячэння якаснай і эфектыўнай работы на месцах, у тым ліку па забеспячэнні кантролю за аператыўным і ліквідацыяй у поўным аб'ёме парушэнняў выяўляемых мабільнымi групамi выканкамаў.

У ходзе семінара былі дадзены тлумачэнні і адказы на паступіўшыя пытанні.