Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта


08.11.2021 галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Гомельскага абласнога ўпраўлення Гузнянок Р.А. прыняў удзел у прававой асвеце навучэнцаў у ДУА «Гімназія г.п. Карма» і ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п. Карма».

Пры правядзенні сустрэчы навучэнцам былі растлумачаны патрабаванні заканадаўства аб працы і асаблівасцях рэгулявання працы моладзі, устаноўленых заканадаўствам для асоб маладзейшых за 18 гадоў, у тым ліку разгледжаны пытанні заключэння працоўнага дагавора, тэрміны выплаты заработнай платы, правы непаўналетніх; работы, на якіх забараняецца прыцягненне да працы асоб, маладзейшых за васемнаццаць гадоў і інш.

Таксама да ведама прысутных даведзена інфармацыя аб недапушчальнасці выканання работы без пісьмовага афармлення працоўнага дагавора і растлумачаны негатыўныя наступствы для работніка пры атрыманні заработнай платы "ў канверце".

  • Яндекс.Метрика