Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Выезд Мсціслаўскай раённай мабільнай групы з наведваннем зернеачышчальнага комплексу, рамонтных майстэрняў, месцаў правядзення ўборачных работ на палях ААТ «Мазалаўскае»

Намеснікам начальніка Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Клімянковым А. а. 19.08.2021 прыняты ўдзел у выездзе Мсціслаўскай раённай мабільнай групы з наведваннем зернеачышчальнага комплексу, рамонтных майстэрняў, месцаў правядзення ўборачных работ на палях ААТ "Мазалаўскае".

Па выніках наведвання са спецыялістамі і работнікамі абмеркаваны выяўленыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, растлумачаны асноўныя спосабы і прыёмы бяспечнага выканання работ, а кіраўніку арганізацыі выдадзены рэкамендацыі на ліквідацыю выяўленых парушэнняў.

Тыповымі ўстаноўленымі парушэннямі патрабаванняў аховы працы пры правядзенні ўборачных работ з'явіліся: эксплуатацыя тэхнічна няспраўнага абсталявання, у тым ліку з адсутнымі агароджамі ланцужных і раменных перадач абсталявання, незабеспячэнне ў поўным аб'ёме работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, неажыццяўленне перыядычнага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы на працоўных месцах.

  • Яндекс.Метрика