Звесткі аб няшчасных выпадках на вытворчасці са смяротным зыходам за студзень-травень 2019 года

Паводле аператыўных звестак Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы на 04.06.2019 года ў студзені-траўні 2019 года ў арганізацыях Рэспублікі памерла (загінула) 230 работнікаў. У дачыненні да 188 памерлых, смерць не звязаная з вытворчасцю, з іх 167 памерла выключна з-за стану свайго здароўя, 3 у выніку суіцыду, а астатнія атрымалі смяротныя траўмы пры выкананні дзеянняў, не звязаных з інтарэсамі наймальнікаў.

Па папярэдніх звестках, смяротныя траўмы, звязаныя з вытворчасцю, атрымала 42 чалавека, у тым ліку 23 - па віне наймальніка. У момант гібелі 4 работніка знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення

  • Яндекс.Метрика