Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Вынікі ажыццяўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях Рэспублікі з 1 ліпеня па 3 жніўня 2021 года

У мэтах забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый у ходзе ўборачнай кампаніі з 1 ліпеня па 4 жніўня бягучага года дзяржаўнымі інспектарамі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы праведзена 66 наглядных мерапрыемстваў, падчас якіх спынена звыш 1, 7 тыс.парушэнняў патрабаванняў аховы працы. З-за пагрозы жыццю і здароўю работнікаў прыпынялася да ліквідацыі парушэнняў патрабаванняў бяспекі эксплуатацыя 104 машын і механізмаў, а таксама 4 вытворчых участкаў. Па патрабаванні дзяржаўных інспектараў з-за непрымянення неабходных сродкаў індывідуальнай абароны, непраходжання медыцынскіх аглядаў, навучання і інструктажоў па ахове працы было адхілена ад працы 197 работнікаў. За дапушчаныя парушэнні прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу 21 службовая асоба сельскагаспадарчых арганізацый.

Мабільнымі групамі па аказанні практычнай дапамогі ў забеспячэнні аховы працы работнікаў за дадзены перыяд было праведзена 538 абследаванняў сельскагаспадарчых арганізацый( з іх 447 з удзелам дзяржаўных інспектар Дэпартамента), у выніку якіх прапанавана да ліквідацыі звыш 4,4 тыс. парушэнняў патрабаванняў бяспекі, а таксама забараніць эксплуатацыю 132 машын і механізмаў, а таксама 3 вытворчых участкаў за грубыя парушэнні патрабаванняў аховы працы. З-за непрымянення неабходных сродкаў індывідуальнай абароны, непраходжання медыцынскіх аглядаў, навучання і інструктажоў па ахове працы было адхілена ад працы 244 работніка.

  • Яндекс.Метрика