Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Праверка выканання патрабаванняў па ахове працы работнікамі арганізацыі пры правядзенні работ па ўборцы кукурузы

11 кастрычніка 2021 года ў ходзе правядзення выбарачнай праверкі адкрытага акцыянернага таварыства «Туркова» Мёрскага раёна намеснік начальніка Полацкага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ларыёнаў М.Н. ажыццявіў праверку выканання патрабаванняў па ахове працы работнікамі арганізацыі пры правядзенні работ па ўборцы кукурузы.

Дзяржаўным інспектарам вывучаны пытанні ўкамплектаванасці сельскагаспадарчай тэхнікі медыцынскімі аптэчкамі, стану слясарнай інструмента, забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, наяўнасці ахоўных агародж, выпуску на лінію сельскагаспадарчай тэхнікі ў спраўным стане. Выяўленыя парушэнні ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку будуць пазначаны ў выніковых дакументах, якія ўручаюцца па выніках правядзення праверак.

У ходзе правядзення праверачных мерапрыемстваў, работнікам і спецыялістам былі пазначаныя выяўленыя парушэнні, а таксама растлумачаны асноўныя спосабы і прыёмы бяспечнага выканання работ па абслугоўванню тэхнікі, даведзены асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў, якія выяўляюцца пры правядзенні спецыяльных расследаванняў у сельскагаспадарчых арганізацыях.

  • Яндекс.Метрика