Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Прафілактычная акцыя "Дэкада кібербяспекі"

З 22 лістапада па 1 снежня праходзіць прафілактычная акцыя «Дэкада кібербяспекі». Акцыя накіравана на супрацьдзеянне кіберзлачыннасці і павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва.

Прафілактычная акцыя ўключае ў сябе комплекс мерапрыемстваў па шырокамаштабным інфармаванні насельніцтва аб сучасных метадах і спосабах падману, якія выкарыстоўваюцца кіберзлачынцамі, мерах процідзеяння і прафілактыкі.

Аб тым, што такое фішынг і вішынг, як абараніць сваю банкаўскую карту, аб правілах бяспечных паводзін у сацсетках і месэнжорах і многім іншым супрацоўнікі міліцыі расказваюць у радыё- і тэлеэфірах, са старонак рэспубліканскіх і рэгіянальных газет, у інтэрнэце.

Таксама арганізаваны выступленні ва ўстановах, арганізацыях, на прадпрыемствах, індывідуальныя прафілактычныя гутаркі з найбольш уразлівымі катэгорыямі насельніцтва - навучэнцамі, людзьмі сталага ўзросту.

У рамках праводзімых прафілактычных мерапрыемстваў звяртаем Вашу ўвагу на недапушчальнасць распаўсюджванне незнаёмым асобам рэквізітаў банкаўскіх карт, пашпартных дадзеных, звестак аб лагіне і паролі для доступу да Інтэрнэт-банкінгу. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя.

З актуальнай інфармацыяй па тэме можна азнаёміцца на сайце МУС.

Спецыялістамі РУП "Белтэлекам" створаны сайт security.beltelecom.by, які асвятляе пытанні кібербяспекі.


  • Яндекс.Метрика