Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

Больш за 50 службовых асоб сельгасарганізацый прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні патрабаванняў аховы працы, 27 работнікам вынесеныя папярэджанні

Больш за 50 службовых асоб сельгасарганізацый прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні патрабаванняў аховы працы, 27 работнікам вынесеныя папярэджанні

У мэтах забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый у ходзе ўборачнай кампаніі з 1 ліпеня бягучага года Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў у 133 сельгасарганізацыях спынена звыш 3 тыс. парушэнняў патрабаванняў аховы працы.

З-за парушэнняў патрабаванняў эксплуатацыі вытворчага абсталявання, якія маглі прывесці да няшчасных выпадкаў з работнікамі, прыпынялася да ліквідацыі парушэнняў патрабаванняў бяспекі праца 239 машын і механізмаў, а таксама 12 вытворчых участкаў.

Па патрабаванні дзяржаўных інспектараў з-за непрымянення неабходных сродкаў індывідуальнай абароны, непраходжання медыцынскіх аглядаў, навучання і інструктажоў па ахове працы часова адхіляліся ад працы 611 работнікаў да ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

За дапушчаныя парушэнні аштрафавана 51 службовая асоба сельскагаспадарчых арганізацый, 27 работнікам - вынесеныя папярэджанні.

У мэтах прафілактыкі траўміравання работнікаў, аказання практычнай дапамогі ў гарантаванні аховы працы мабільнымі групамі абследавана 747 сельскагаспадарчых арганізацый і рэкамендавана ліквідаваць звыш 10 тыс. парушэнняў патрабаванняў бяспекі. З-за грубых парушэнняў патрабаванняў аховы працы па рэкамендацыях мабільных груп часова прыпынялася эксплуатацыя 376 машын і механізмаў і 13 вытворчых участкаў, адхіляліся ад працы 718 работнікаў.

  • Яндекс.Метрика