Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

25 і 26 лістапада спецыялісты Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы правялі шэраг прафілактычных мерапрыемстваў

25 і 26 лістапада спецыялісты Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь правялі шэраг прафілактычных мерапрыемстваў.

Так, 25.11.2021 адбыліся выступленні ў працоўных калектывах ААТ "Гомельпрамбурвод" і КСУП "Саўгас Выток".

Пры правядзенні сустрэч абмеркавалі выяўленыя ў ходзе выбарачнай праверкі парушэнні заканадаўства аб працы і аб ахове працы, неабходныя меры па іх устараненню, аператыўныя даныя аб узроўні вытворчага траўматызму ў Рэспубліцы Беларусь і Гомельскай вобласці, парадак і тэрміны выплаты заработнай платы, прадастаўлення работнікам працоўных водпускаў і своечасовасць выплаты сярэдняга заработку за час працоўнага водпуску, водгук з працоўнага водпуску, захаванне наймальнікам рэжыму працы і адпачынку, парадак звальнення работнікаў і своечасовасць выплаты канчатковага разліку пры звальненні.Да ведама прысутных даведзена інфармацыя аб недапушчальнасці выканання работы без пісьмовага афармлення працоўнага дагавора і растлумачаны негатыўныя наступствы для работніка пры атрыманні заработнай платы "ў канверце". Работнікам указана на неабходнасць захавання парадку прыёму на работу, устаноўленага дзеючым заканадаўствам.

Праведзены "выязны прыём грамадзян" у Лельчыцкім сельскім выканаўчым камітэце, у ходзе якога былі дадзены кансультацыі па прымяненні норм заканадаўства аб працы.

25 і 26 лістапада 2021 г. прыняты ўдзел у прававой асвеце навучэнцаў установы адукацыі па растлумачэнні патрабаванняў заканадаўства аб працы і аб ахове працы і асаблівасцях рэгулявання працы моладзі, устаноўленых заканадаўствам для асоб маладзейшых за 18 гадоў у ДУА «Гімназія г. Жыткавічы імя А.А. Ліхоты» і ДУА «Рэчыцкі дзяржаўны прафесійны аграрны каледж» адпаведна.

У ходзе сустрэч з вучнямі былі разгледжаны наступныя пытанні: узрост, з якога дапускаецца заключэнне працоўнага дагавора; абавязкі наймальніка пры прыёме на працу; афармленні працоўнай кніжкі на першым працоўным месцы; работы, на якіх забараняецца прыцягненне да працы асоб маладзейшых за васемнаццаць гадоў; аб прадастаўленні працоўных водпускаў і парадку выплаты адпускных; браня прыёму моладзі на працу і прафесійнае навучанне; даведзена да ведама прысутных інфармацыя аб недапушчальнасці выканання работы без пісьмовага афармлення працоўнага дагавора і растлумачаны негатыўныя наступствы для работніка пры атрыманні заработнай платы "ў канверце".


  • Яндекс.Метрика