2021/08/06 пасля завяршэння выязнога прыёму грамадзян у Дубровенскім раённым выканаўчым камітэце быў праведзены маніторынг эфектыўнасці работы мабільных груп
Першым намеснікам начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Сялец Сяргеем Уладзіміравічам 2021/08/06 пасля завяршэння выязнога прыёму грамадзян у Дубровенскім раённым выканаўчым камітэце быў праведзены маніторынг эфектыўнасці работы мабільных груп і выканання прафілактычных мерапрыемстваў у перыяд уборкі службовымі асобамі арганізацый аграпрамысловага комплексу Дубровенскага раёна.
У рамках дадзенага мерапрыемства быў ажыццёўлены выезд на вытворчыя ўчасткі Сельскагаспадарчага філіяла ім. Юрыя Смірнова ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў» зернесушыльны комплекс ўчастак «Першамайскі» і цэнтральныя рамонтныя майстэрні.
У ходзе рэйду былі вывучаны ўмовы працы на зернесушыльным комплексе і пытанні арганізацыі бяспечнага правядзення рамонтных прац сельскагаспадарчай тэхнікі. Няспраўнага абсталявання на абследуемых участках не ўстаноўлена. Раней выяўленыя парушэнні, названыя ў рэкамендацыях, ліквідаваны ў поўным аб'ёме.