Изображения
Включить
Выключить
Цвет
А
Белый
А
Чёрный
А
Синий
Стиль текста
А
С засечками
А
Без засечек
Размер текста
Обычная версия сайта

04 лістапада 2021г. праведзена абследаванне ААТ «Любашава»

04 лістапада 2021г. мабільнай групай Ганцавіцкага райвыканкама з удзелам галоўнага дзяржаўнага інспектара Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Слівы Э.Л. праведзена абследаванне ААТ «Любашава» ў частцы арганізацыі бяспечнага выканання работ па пасляўборачным павярхоўным дыскаванні глебы.

Пры абследаванні істотных парушэнняў заканадаўства аб ахове працы не выяўлена. Сельскагаспадарчыя машыны, дапушчаныя да гэтых работ тэхнічна спраўныя, з механізатарамі праведзены неабходныя інструктажы па ахове працы, яны поўнасцю забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны.

Механізатарам на працоўных месцах дадзены неабходныя тлумачэнні па забеспячэнні аховы працы і бяспечнай эксплуатацыі сельскагаспадарчай тэхнікі.

  • Яндекс.Метрика