УВАГА!
ПА ЭЛЕКТРОННЫХ ЗВАРОТАХ, ЯКІЯ НЕ ПАДПІСАНЫ ЭЛЕКТРОННЫМ ЛІЧБАВЫМ ПОДПІСАМ, ПАЗАПЛАНАВЫЯ ПРАВЕРКІ ДЭПАРТАМЕНТАМ НЕ ПРЫЗНАЧАЮЦЦА.
Згодна з артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" дадзены партал з'яўляецца афіцыйным сайтам Дэпартамента (http://git.gov.by/), на якім размешчана адпаведная інфармацыя аб парадку накіравання электронных зваротаў у Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Адсочванне, прыём і разгляд электронных зваротаў заяўнікаў, накіраваных іншымі шляхамі, Дэпартаментам не ажыццяўляецца.
Дэпартамент не надзелены правам афіцыйнага тлумачэння актаў заканадаўства, тлумачэнні дзеючага заканадаўства ў дачыненні да канкрэтных праваадносін, а таксама не ўпаўнаважаны на разгляд працоўных спрэчак, і як следства не мае права даваць прававую ацэнку дзеянням наймальніка ў сітуацыях, якія маюць спрэчны характар.
Пасля паспяховай адпраўкі звароту на вашу пошту павінна прыйсці апавяшчэнне з парадкавым нумарам звароту.